3 траўня 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лівіі забілі амбасадара ЗША

59
У Лівіі забілі амбасадара ЗША

Ісламісты напалі на амерыканскую амбасаду 11 верасня.

Амерыканскі дыпламат, які загінуў у выніку нападу на консульства ЗША ў Бенгазі, быў амбасадарам гэтай краіны ў Лівіі, паведамляе тэлеканал «Аль-Арабія» са спасылкай на ўласныя інфармаваныя крыніцы. На сайце амбасады сказана, што дыпламата звалі Крыстафер Стывенс, паведамляе Lenta.ru

Агенцтва Reuters, у сваю чаргу, дадае, што акрамя амбасадара ў Бенгазі былі забітыя яшчэ трое супрацоўнікаў амерыканскай амбасады. Іх імёны і пасады пакуль не паведамляюцца.

На консульства ЗША ў Бенгазі ўвечары ў аўторак, 11 верасня, напалі ўзброеныя дэманстранты, якія пратэставалі супраць паказу па амерыканскім тэлебачанні фільма, які нібыта абражае прарока Мухамеда. Консульства, як паведамлялася, абстралялі з гранатамётаў, а паміж дэманстрантамі і лівійскімі ваеннымі, якія забяспечваюць бяспеку дыпмісіі, пачаліся сутыкненні, у ходзе якіх з абодвух бакоў ужывалася зброя. У будынку, па словах карэспандэнтаў заходніх інфармагенцтваў, якія знаходзіліся на месцы здарэння, пачаўся моцны пажар.

За некалькі гадзін да нападу на амерыканскае консульства ў Бенгазі, акцыя пратэсту супраць паказу фільма, які абражае прарока Мухамеда, прайшла ў сталіцы Егіпта. Дэманстранты забраліся на дах амбасады ЗША ў Каіры і сарвалі амерыканскі сцяг, замяніўшы яго на чорнае палотнішча з надпісам «Няма Бога акрамя Алаха, і Мухамед - прарок яго». У Егіпце паліцыі ўдалося, не ўжываючы сілавыя метады ўздзеяння, угаварыць удзельнікаў акцыі разысціся.

Паказ на амерыканскім тэлебачанні фільма, які нібыта абражаў прарока Мухамеда, прымеркаваны да гадавіны тэрактаў 11 верасня 2001 года. Якія менавіта выказванні аўтараў фільма абурылі мусульман, не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках