27 красавiка 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Гродна знайшла ў дзіцячым харчаванні чарвяка

23
Жыхарка Гродна знайшла ў дзіцячым харчаванні чарвяка

Маладая мама спрабуе высветліць, як ён туды трапіў.

«Нядаўна купіла ў гіпермаркеце анцірэфлюксную сухую малочную сумесь. На другі дзень выявіла ў пакеце чарвяка, - распавядае Наталля. - Акрамя таго, кансістэнцыя прадукту здалася не зусім звычайнай».

Тэрмін прыдатнасці харчавання мінае праз паўтара года. Дзевяцімесячная дачка Наталлі Карына з нараджэння п'е малочныя сумесі гэтага ж вытворцы і праблем раней не ўзнікала, піша «Вячэрні Гродна»..

Маці звярнулася на завод. Там, па яе словах, прапанавалі замяніць пакет з сумессю, аднак з адной умовай: жанчына павінна аддаць чарвяка для экспертызы. Яна адмовілася, баючыся, што з вынікамі даследавання яе не азнаёмяць.

У той жа час на прадпрыемстве паведамілі, што гатовыя выехаць у Гродна, каб высветліць, адкуль нечаканы жыхар узяўся ў пакеце з дзіцячым харчаваннем.

Начальнік выпрабавальнага цэнтра прадпрыемства Людміла Панкевіч упэўненая, што жорсткі кантроль якасці дзіцячага харчавання выключае, што жыўнасць магла трапіць у прадукт. Спецыялісты цэнтра паведамляюць таксама, што менавіта восенню ўзнікаюць такія пытанні. Яны мяркуюць, што чарвяк пасля таго, як пакет быў адкрыты, мог запаўзці туды з яблыка, салатнага ліста або іншай гародніны і садавіны. У любым выпадку толькі экспертыза можа даць адназначны адказ на пытанне пакупніцы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках