27 красавiка 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абмяжуе пастаўкі нафты ў Беларусь

118
Расея абмяжуе пастаўкі нафты ў Беларусь

Вырабляць бензін для кантрабанды не будзе з чаго.

Таксама расейскія ведамствы прынялі рашэнне пра ўраўнаванне экспартных пошлін на бензін і растваральнікі.

Пра гэта паведаміў Агенцтву нафтавай інфармацыі намеснік міністра энергетыкі РФ Анатоль Яноўскі, перадае «Інтэрфакс».

«Рашэнне прынята, ёсць адпаведнае даручэнне віцэ-прэм'ера Дварковіча і гэтае пытанне будзе хутка выносіцца на разгляд ЕЭК», - сказаў ён.

Міністэрствы і ведамствы РФ вывучаюць магчымасць павышэння экспартных пошлін на растваральнікі да ўзроўню экспартных пошлін на бензін у рамках Мытнага Саюза.

Расейскі бок лічыць, што Беларусь, у апошні час павялічыўшы закупкі расейскай нафты, стала экспартаваць на еўрапейскія рынкі бензін пад выглядам растваральнікаў. Экспартная пошліна на растваральнікі ў рамках Мытнага саюза роўная нулю, тады як на бензін складае 90% ад экспартнай пошліны на нафту. Падобная схема прыводзіць да істотных страт расейскага бюджэту, якія толькі ў 2012 годзе могуць дасягнуць $2 млрд.

Ведамствы адначасова вывучаюць пытанне аб магчымасці ўвядзення абмежаванняў паставак расейскай нафты на тэрыторыю Беларусі ў рамках аб'ёмаў, зацверджаных энергабалансамі дзвюх краін.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках