27 красавiка 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН зарэгістравалі скаргу Стэфановіча

У ААН зарэгістравалі скаргу Стэфановіча

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу праваабаронцы Валянціна Стэфановіча на ўмовы ўтрымання ў турме на Акрэсціна.

Як паведаміў БелаПАН Валянцін Стэфановіч, скаргу ў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН ён накіраваў у 2010 годзе. Праваабаронца скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў ЦІП, куды быў змешчаны пасля акцыі пратэсту супраць смяротнага пакарання, якая адбылася 23 сакавіка.

Звярнуцца ў міжнародную структуру Стэфановіч вымушаны быў пасля таго, як яго скаргу на ўмовы ўтрымання ў ЦІП праігнаравалі суд Маскоўскага раёна сталіцы і Менскі гарадскі суд.

Зварот праваабаронцы датычыўся парушэнняў артыкула 5 Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і артыкула 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з якім ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажаючаму годнасць абыходжанню i пакаранню.

Бесчалавечным зваротам Стэфановіч палічыў тое, што ўмовы ўтрымання не адказваюць базавым санітарна-гігіенічным нормам. «Гэтая турма выкарыстоўваецца ўладамі для ўтрымання дэмакратычных актывістаў, прысуджаных да зняволення па ілжывых абвінавачваннях. Такім чынам, людзі змяшчаюцца ва ўмовы, якія з поўнай падставай можна назваць катаваннямі», - заявіў праваабаронца.

Яго індывідуальная скарга зарэгістраваная ў КПЧ ААН пад нумарам 2882/2012, ужо пачаліся працэдуры па вывучэнню справы.

«Цяпер Камітэт па правах чалавека папросіць беларускія ўлады пракаментаваць маю скаргу. Потым я магу напісаць свой водгук на гэты каментар, і толькі затым скарга будзе разгледжаная. У прынцыпе, на гэта сыходзіць звычайна тры-чатыры гады, і можна за гэты час яшчэ не раз патрапіць у ЦІП», - заўважыў Стэфановіч.

Пры гэтым праваабаронца адзначыў, што рашэнні КПЧ ААН беларуская ўлада, як правіла, ігнаруе.

Варта адзначыць, што гэта ўжо не першая такая скарга з Беларусі, прынятая да разгляду КПЧ ААН. На днях там зарэгістравалі скаргу грамадскага актывіста Ягора Баброва, які таксама скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў ЦІП, а таксама «на бесчалавечны і прыніжаючы чалавечую годнасць» зварот у гэтай установе. Яго скарга зарэгістраваная пад нумарам 2181/2012.

Аб бесчалавечных умовах утрымання ў ЦІП на Акрэсціна не раз заяўлялі шматлікія дэмакратычныя актывісты, якія пабылі там. У чэрвені гэтага года праваабаронца і юрыст Алег Волчак запатрабаваў ад пракуратуры Менска зачыніць ЦІП «да прывядзення ўмоў утрымання ў ім у адпаведнасць з заканадаўствам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках