27 красавiка 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнік: На трэнінгу членаў камісій вучылі парушаць кодэкс

4
Назіральнік: На трэнінгу членаў камісій вучылі парушаць кодэкс

У Брэсце адбыўся трэнінг для членаў участковых камісій.

Як распавёў назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе № 4 Аляксей Коўтун, ён пачуў інструкцыі, якія парушаюць выбарчае заканадаўства, перадае «Радыё Свабода».

Трэнінг праходзіў у форме ролевай гульні, кажа Аляксей Коўтун - была выстаўлена скрыня для галасавання:

«Была інсцэніроўка выбарчай камісіі. Затым разглядаліся розныя пытанні, аднак самае галоўнае, на мой погляд, - пытанне аб прысутнасці назіральнікаў не разглядалася. То бок, не абмяркоўвалася, на якой адлегласці яны могуць знаходзіцца падчас падліку галасоў, ці могуць яны бачыць бюлетэні. Абмяркоўвалася пытанне аб выдачы бюлетэняў для галасавання па месцы жыхарства. Згодна з кодэксам, павінна выдавацца такая колькасць бюлетэняў, колькі паступіла заявак ад грамадзян. Аднак вядучая трэнінгу сказала, што, маўляў, па яе вопыту яны выдаюць больш, так як могуць быць памылкі... Гэта значыць, фактычна яна прызнала, што парушае закон аб «выбарах», і пры гэтым вучыла іншых парушаць яго».

Як распавёў Аляксей Коўтун, на трэнінгу прысутнічалі больш за 100 чалавек - членаў

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках