3 траўня 2024, Пятніца, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаменка і Вольскі не бачаць сэнсу ў назіранні на «выбарах»

4
Хаменка і Вольскі не бачаць сэнсу ў назіранні на «выбарах»

Падмяніць іх на выбарчых участках не згаджаюцца і калегі «па цэху» Кулінковіч і Вайцюшкевіч.

Тры музычных стылі былі прадстаўлены на ўчастковых выбарчых камісіях падчас прэзідэнцкіх выбараў. На трох сталічных участках за галасаваннем назіралі рокер Лявон Вольскі, фольк-мадэрніст Алег Хаменка і бард Зміцер Бартосік. Гэта VIP-назіранне праходзіла па ініцыятыве кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», перадае «Еўрарадыё».

У гэтым годзе, распавядае праваабаронца Валянцін Стэфановіч, яшчэ не думалі, ці прыцягваць «зорных» музыкаў да назірання за «парламенцкімі выбарамі». Маўляў, «выбары» не прэзідэнцкія ж, цікавасць не высокая.

«Цяпер усё грамадства апатычнае, «выбары» гэтыя ў прынцыпе нікога не цікавяць. Ды і яны не прыкметныя, яны не бачныя, гэтыя «выбары», проста. Таму не ведаю, ці захочуць гэтыя людзі прымаць удзел у гэтай кампаніі, але мы б былі ў гэтым зацікаўлены», - кажа Стэфановіч.

З пытаннем, ці не жадаюць яны паназіраць за «парламенцкімі выбарамі», журналісты звярнуліся да музыкаў. Лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка не раздумваючы адказвае адмоўна і тлумачыць, чаму:

«Ад назіральніка зараз... Ды і я наогул не ўпэўнены, што ад яго нешта залежыць. Ён не назірае - ён проста легітымізуе тое, што там робіцца. Па сутнасці, назіральнік не мае рэальных праў і ўсё!»

Як у рэчаіснасці лічацца галасы, Хаменка так і не ўбачыў. І наогул пакідаў ўчастак у вельмі прыгнечаным настроі. Іншая справа - Зміцер Бартосік. На іх удзел у даволі «наменклатурным» раёне, побач са школай КДБ, назіральнікам дазволілі сваімі вачыма ўбачыць, як і хто прагаласаваў:

«Аляксандр Лукашэнка на гэтым выбарчым участку набраў 40%, 25% набраў Саннікаў. Па 10% набралі Някляеў і Раманчук, 5% - Статкевіч і 3% астатнія па дробязі. Таму я з радасцю паставіў свой аўтограф пад вынікамі галасавання на гэтым канкрэтным участку-было зразумела, што ніякай перамогі ў першым туры няма. Але тое, што дзеецца ў больш галоўных камісіях, куды сцякаюцца дадзеныя з участкаў, там робіцца ўсё астатняе».

А таму, сцвярджае, і назіраць за «выбарамі» няма сэнсу, і хадзіць на іх. Адмовай на прапанову пашырыць свой вопыт назіральніка адказаў і лідэр «Крамбамбулі» Лявон Вольскі.

Можа, хто-небудзь іншы з музыкаў пагадзіцца падмяніць іх на гэтых «выбарах»? Лідэр «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч не хоча:

«Ніякага жадання! Мы, вядома, усё палітызаваныя, але палітызаваныя па-кухоннаму. Мяне гэтая палітыка не цікавіць наогул! Хоць яна мяне і тыкае бясконца рознымі забаронамі і прапануе гэтай самай палітыкай заняцца ў той ці іншай вобласці. Але я не хачу, не буду і наогул мне гэта ўсё брыдка».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках