3 траўня 2024, Пятніца, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой збілі памежніка

66
На мяжы з Літвой збілі памежніка

Двое удзельнікаў «шэрай» схемы перагону аўто здаліся адразу, трэці паспрабаваў схавацца, параніўшы аднаго з супрацоўнікаў памежнай службы.

5 легкавушак (Audi, два Mercedes, Renault і Volkswagen) аператыўныя супрацоўнікі Смаргонскай памежнай групы выявілі ўвечары 15 верасня на адным з хутароў Пастаўскага раёна, у паўкіламетры ад мяжы.

Перапраўлялі аўтамабілі праз мяжу двое беларусаў і літовец, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Для гэтага яны прыгналі «дыхтоўныя аўтамабілі пад старыя дакументы». У выніку пакупнікі - перагон ажыццяўляўся пад заказ - павінны былі атрымаць машыны без выплаты мытных плацяжоў.

«У момант затрымання літовец і беларус здаліся адразу, а трэці ўдзельнік крымінальнага бізнэсу паспрабаваў схавацца ад пераследу на Volkswagen (без нумарных знакаў). Пры гэтым ён накіраваў свой аўтамабіль на супрацоўніка памежнай службы і збіў яго», - распавялі памежнікі.

Пацярпелы памежнік з множнымі траўмамі дастаўлены ў ваенны шпіталь органаў памежнай службы.

Праз паўтары гадзіны уцякач быў затрыманы ў Лынтупах.

Аўтамабіль, на якім злачынец схаваўся, на наступную раніцу знойдзены ў лесе з пабітым лабавым шклом, старанна замаскіраваны галінкамі.

Па дадзеным факце распачата адміністрацыйная і крымінальная вытворчасць.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках