4 траўня 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцякаючы ад кантралёраў, маці пакінула ў тралейбусе 3-гадовую дачку

68
Уцякаючы ад кантралёраў, маці пакінула ў тралейбусе 3-гадовую дачку

Здарэнне адбылося ў Менску.

У адным з тралейбусаў здарыўся інцыдэнт, у які цяжка паверыць, калі не стаць яго сведкай, піша «Советская Белоруссия». Калі ў салон зайшлі кантралёры, адна з пасажырак падскочыла і выбегла ў дзверы, якія ўжо зачыняліся. Тралейбус паехаў далей.

Побач з тым месцам, дзе сядзела пасажырка, засталося маленькае дзіця, якое стала клікаць маму.

Кантралёры спынілі тралейбус і, дагнаўшы маладую жанчыну, аддалі ёй дачку.

Ні пра якія талоны і праязныя гаворкі, зразумела, ужо не было.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках