4 траўня 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акруговыя камісіі хаваюць байкот «выбараў» апазіцыйнымі кандыдатамі

14
Акруговыя камісіі хаваюць байкот «выбараў» апазіцыйнымі кандыдатамі

Выбаркамы незаконна адмаўляюцца выкрэсліваць з бюлетэняў кандыдатаў, якія зняліся.

Сябра Савета праваабарончага цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч пракаментаваў сайту charter97.org адмову некаторых выбарчых камісій здымаць з «выбараў» кандыдатаў ад партый АГП і БНФ, якія абвясцілі аб адклiканнi ўсіх сваіх кандыдатаў у «дэпутаты».

«Трэба адзначыць, што тое, што кандыдаты ад АГП і БНФ зняліся - юрыдычны факт. Пра гэта кажуць вынікі з'езду названых партый і заява прадстаўніка партыі БНФ у Цэнтрвыбаркаме Ігара Лялькова. Нават сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, калі каментаваў зняцце апазіцыйных кандыдатаў заявіў, што гэта - факт. І калі выбарчыя камісіі сапраўды атрымалі паведамленне аб зняцці кандыдатаў, але адмаўляюць гэта - то яны паступаюць ўтойліва і незаконна. Падобныя дзеянні накіраваныя на падман выбаршчыкаў. Але шыла ў мяшку не ўтоіш, выбаркамы ў любым выпадку будуць вымушаныя ўбраць з бюлетэняў кандыдатаў, якія зняліся», - сказаў Уладзімір Лабковіч.

«Палітычным партыям трэба яшчэ раз данесці да акруговых камісій, што рашэнні зняцца ёсць, яны прыняты партыямі і павінны быць прыняты ў выбаркамах», - лічыць праваабаронца.

«У любым выпадку, нават з невыкрэсленымі апазіцыйнымі кандыдатамі ў Беларусі застаецца 15 безальтэрнатыўных акругаў. І гэта гаворыць пра тое, што цікавасці ў людзей да «выбараў» як да механізму змены ўлады няма. Пасля 19 снежня 2010 года палітычная сістэма дэградавала. І беларускія «выбары» усё больш становяцца падобныя на «выбары» у СССР», - заявіў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, 15 верасня партыі АГП і БНФ абвясцілі аб зняцці з «выбараў» усіх сваіх кандыдатаў. Намеснік старшыні БНФ Леў Марголін назваў тры асноўныя прычыны, па якіх партыя лічыць немагчымым удзельнічаць у выбарчай кампаніі: наяўнасць палітвязняў, прымусовае датэрміновае галасаванне і абсалютна недапушчальны спосаб фарміравання выбарчых камісій. Рашэнне зняць сваіх кандыдатаў з «выбараў» таксама аднагалосна прыняў з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках