4 траўня 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» без альтэрнатывы

6
«Выбары» без альтэрнатывы

У чвэрці ўсіх створаных у Брэсцкай вобласці выбарчых акругаў «на парламенцкіх выбарах» не будзе альтэрнатывы.

Прычым у двух выпадках, як паведамляе charter97.org, гаворка ідзе пра адсутнасць канкурэнцыі для старшыняў райвыканкамаў, якія пажадалі стаць «парламентарыямі». Пра тое, што не будзе супернікаў у кіраўніка Баранавіцкага раёна Мікалая Язубца, стала вядома адразу пасля працэсу падачы дакументаў прэтэндэнтамі на «дэпутацкі» мандат (больш у Баранавіцкай сельскай акрузе № 7 нікога не зарэгістравалі). Цяпер, пасля зняцця сваёй кандыдатуры сябрам АГП Аляксандрам Кабанавым безальтэрнатыўнай стала і Пружанская акруга № 9, дзе балатуецца яшчэ адзін старшыня мясцовага райвыканкама Аляксандр Юркевіч.

Акрамя таго, у Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5 адмова ад працягу барацьбы Анжалікі Камбалавай (АГП) і Мікалая Чарнавуса (Партыя БНФ) пакінула адзіным суіскальнікам «парламенцкай» пасады начальніка аддзела філіяла ЗАТ «Атлант-Баранавіцкі станкабудаўнічы завод» Вольгу Палітыка, а ў Пінскай гарадской акрузе № 14 сход з дыстанцыі кандыдата ад Партыі БНФ Аляксандра Рамановіча не пакінуў канкурэнтаў дзеючаму дэпутату «палаты прадстаўнікоў» Зінаідзе Мандроўскай.

Цяпер, у выпадку калі будзе афіцыйна прызнана, што за безальтэрнатыўных вылучэнцаў не прагаласуюць 50% выбаршчыкаў ад ліку тых, хто прыйшоў на ўчасткі для галасавання, «выбары» не будуць прызнаныя.

У цэлым па Брэсцкай вобласці пасля зняцця 12 кандыдатаў да пачатку датэрміновага галасавання ў шаснаццаці выбарчых акругах працягваюць удзел у «выбарах» 39 кандыдатаў, што складае менш за 2,5 чалавека на «дэпутацкі» мандат.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках