28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нашыя сапраўдныя герб і сцяг

50
Нашыя сапраўдныя герб і сцяг

19 верасня 1991 года нацыянальным сімвалам вярнулі статус дзяржаўных.

Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» заставаліся дзяржаўнымі да 1995 года, калі пасля рэферэндуму, ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам, была вернутая перайначаная савецкая сімволіка.

Таксама 19 верасня 1991-га Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб змене назвы краіны: Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала Рэспублікай Беларусь.

Гербу «Пагоня» - больш за 600 гадоў. Выява збройнага вершніка была папулярным сімвалам ва Усходняй Еўропе. Да 1366 года адносіцца дакумент з пячаццю, якая паказвае вершніка з мячом. З канца XIV стагоддзя вершнік намаляваны на фоне геральдычнага шчыта - на пячацях вялікіх літоўскіх князёў Ягайлы і Вітаўта.

Беларуска-літоўскія летапісы першай паловы XVI стагоддзя прыпісваюць стварэнне герба легендарнаму вялікаму князю Нарымунту Раманавічу XIII стагоддзя.

«Пагоня» была элементам герба Рэчы Паспалітай да яе падзелу ў 1795 годзе. Пасля гэтага «Пагоня» як частка некаторых губернскіх гербаў трапіла ў склад дзяржаўнага герба Расеі. Да 1900 году «Пагоня» з'яўлялася асноўнай альбо складовай часткай 22-х гербаў гарадоў Расейскай Імперыі, трох губерняў і адной вобласці.

У 1918 годзе «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўным сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі, у савецкі час яны былі пад забаронай, але заставаліся сімваламі супраціўлення.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках