28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампутарны «смайлік» адзначае трыццацігоддзе

8
Кампутарны «смайлік» адзначае трыццацігоддзе

«Смайлік» прыдумаў прафесар амерыканскага універсітэта Карнегі Мэлан у Пітсбургу Скот Фалман у 1982 годзе.

Спачатку «смайлікам» карысталіся толькі супрацоўнікі ўніверсітэта, аднак ён хутка распаўсюдзіўся ў іншых навуковых і навучальных установах. Па меры росту колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў піктаграмы атрымлівалі ўсё больш шырокае распаўсюджванне.

За 35 гадоў навуковай дзейнасці Скот Фалман правёў мноства даследаванняў у галіне вывучэння штучнага інтэлекту і апасродкаваных зносін, аднак шырокую вядомасць навуковец атрымаў менавіта як вынаходнік «смайліка», піша РІА «Новости».

Поспех гэтага новаўвядзення ўразіў і самога стваральніка. «Гэта было хвалююча - сачыць за тым, як з малюсенькага паведамлення на маніторы, якое я прыдумаў за дзесяць хвілін, узнікае з'ява, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце», - прызнаўся аднойчы ён.

Сёння ў інтэрнэце можна сустрэць некалькі дзесяткаў відаў «смайлікаў», пабудаваных з розных камбінацый графічных знакаў. А кампутарная школа ў Пітсбургу ўжо на працягу пяці гадоў уручае у дзень нараджэння «смайліка» узнагароду Smiley Award за выдатныя новаўвядзенні, якія дазволяць удасканаліць зносіны з дапамогай кампутарнай тэхнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках