27 красавiка 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвядуць санкцыі супраць яшчэ аднаго сябра Лукашэнкі

37
ЗША ўвядуць санкцыі супраць яшчэ аднаго сябра Лукашэнкі

Галоўнага расейскага камуніста Генадзя Зюганава пакараюць за абразлівыя словы ў адрас загінулага амерыканскага дыпламата.

Злучаныя Штаты абурыў запіс у твітары лідэра КПРФ, піша lenta.ru. Са зместам запіса ў мікраблогу Генадзя Зюганава, ужо азнаёміліся і ў Дзярждэпартаменце ЗША, і ў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.

14 верасня, праз два дні пасля гібелі амбасадара ЗША ў Лівіі Крыстафера Стывенса, у мікраблогу Зюганава быў размешчаны запіс - «Амерыканскага амбасадара ў Лівіі расстралялі, як апошняга сабаку. Гэта быў галоўны спецыяліст па лівійскай «рэвалюцыі». Ён атрымаў тое, што пасеяў» .

Вядзеннем мікраблогу Зюганава у Twitter займаецца супрацоўнік прэс-службы Дзяніс Парфёнаў, растлумачылі ў прыёмнай лідэра КПРФ. Аднак сам Парфёнаў заявіў, што адказвае толькі за тэхнічную частку, а усе запісы яму асабіста надыктоўвае Зюганаў. «Мы слова ў слова перадаем тое, што кажа Генадзь Андрэевіч, самадзейнасцю не займаемся», - заявіў ён.

Афіцыйнай рэакцыі на выказванне Зюганава пакуль не было, аднак крыніцы газеты і ў Дзярждэпе і ў адміністрацыі прэзідэнта заявілі, што словы лідэра КПРФ пацягнуць за сабой меры ў адказ. Па словах суразмоўцаў выдання, рэакцыя Вашынгтона будзе пасля лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбараў, прычым па-за залежнасці ад таго, застанецца ў Белым доме дэмакрат Барак Абама або яму на змену прыйдзе рэспубліканец Міт Ромні. У выпадку перамогі Ромні, выказалі здагадку крыніцы выдання, Генадзь Зюганаў можа быць падвергнуты «паказальным санкцыям», каб прадэманстраваць палітыкам іншых краін, што ЗША не дазволяць беспакарана абражаць сваю краіну і яе грамадзян.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках