27 красавiка 2024, Субота, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў завабліваюць на ўчасткі дадатковым выходным

32
Студэнтаў завабліваюць на ўчасткі дадатковым выходным

У БНТУ намдэкана і куратары заганяюць студэнтаў на датэрміновае галасаванне.

Пра гэта газеце «Наша Ніва» паведаміў студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

«Прайшла камендантка па пакоях інтэрната і сказала, каб усе датэрмінова прагаласавалі. Тое ж самае і ва ўніверы. Куратар і намдэкана прыходзілі «нагадаць» пра датэрміновае галасаванне, а ў абмен - выходныя ў пятніцу і суботу. Наша бязвольная гародніна адразу ж пабегла ставіць птушачкі... Які сорам», - напісаў студэнт.

Шляхам заахвочвання або прымушэння людзей да датэрміновага галасавання, фальсіфікатары атрымліваюць неабмежаваныя магчымасці для падмены бюлетэняў і накруткі лічбаў яўкі.

«У БНТУ пагналі на выбарчыя ўчасткі, упрошвалі па-рознаму: камусьці пагражаюць, што выганяць з інтэрната, камусьці кажуць аб праблемах на сесіі, дайшло нават да таго, што пачалі прасіць прыйсці гарадскіх, хоць у іх ёсць свой участак па прапісцы. Больш за тое, абяцаюць нават, што зробяць выходны дзень у пятніцу, толькі прыйдзіце. Маразм, карацей. Хачу сказаць толькі адно: студэнты БНТУ і іншых ВНУ, не купляйцеся на гэтую хлусню, не прадавайце Радзіму за выходны дзень, майце гонар. За тое, што вы не прыйшлі на ўчастак, нікога яшчэ не выгналі ні з інтэрната, ні з ВНУ, паверце, гэта просты прэсінг. Пакажыце сілу, скажыце спакойна «не», а калі пачнуць ціснуць, то звяртайцеся да праваабаронцаў, яны рэальна дапамагаюць ўжо 16 гадоў. Памятайце: ім не патрэбен ваш голас, галасаваць супраць усіх - не выйсце, бо ім для запуску машыны фальсіфікацыі патрэбна проста ваша яўка, вашыя галасы нават глядзець ніхто не будзе, іх спаляць ў печы», - паведаміў чытач газеты.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках