27 красавiка 2024, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сустрэчу з праўладным кандыдатам - па разнарадцы

23
На сустрэчу з праўладным кандыдатам - па разнарадцы

18 верасня ў салігорскім клубе будаўнікоў адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Таісіяй Данілевіч.

Нягледзячы на поўную адсутнасць у горадзе інфармацыі аб мерапрыемстве і нязручны для рабочых людзей час, сустрэча праходзіла пры поўнай зале, піша ПЦ «Вясна».

Сакрэт такой цікавасці да кандыдата апынуўся банальна простым. У канцы працоўнага дня ў салігорскіх школах была дадзена Выканкамаўская разнарадка аб абавязковым накіраванні на сустрэчу па дзесяць чалавек ад кожнай установы адукацыі. Улічваючы тую акалічнасць, што Данілевіч з'яўляецца начальніцай упраўлення адукацыі Менаблвыканкама, гаворка ўжо ідзе пра выкарыстанне перавагі свайго службовага становішча ў інтарэсах абрання. Такія дзеянні з'яўляюцца парушэннем артыкула 73 Выбарчага кодэкса, які гарантуе роўнасць правоў і абавязкаў кандыдатаў у дэпутаты. Пры парушэннi патрабаванняў гэтага артыкула Цэнтральная альбо акруговая выбарчая камісія мае права адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках