28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў журналістаў «для праверкі» канфіскавалі відэакамеру

5
У Менску ў журналістаў «для праверкі» канфіскавалі відэакамеру

У затрыманых увечары 18 верасня ў Менску тэлежурналістаў Вячаслава Пяшко і Валянціна Міхальцова «для праверкі» канфіскавана відэакамера.

Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Барыс Гарэцкі.

Нагадаем, 18 верасня каля 17 гадзін паблізу плошчы Калініна былі затрыманыя незалежныя тэлежурналісты Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў, якія праводзілі здымкі на вуліцы. Яны былі дастаўлены ў апорны пункт аховы парадку на вуліцы Кузьмы Чорнага для высвятлення асобаў.

Каля 19.15 журналістаў вывелі з апорнага пункта і павялі да міліцэйскай машыны: супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што іх адвязуць ва УУС Першамайскага раёна Менска, каб паставіць пячаць на пратаколе канфіскацыі камеры.

«У РУУС у Валянціна Міхальцова ўзялі адбіткі пальцаў (адбіткі Пяшко ў базе ўжо былі) і сфатаграфавалі яго. Адпусцілі іх каля 20.15. На рукі журналістам выдалі копію пратаколу, з якога вынікае, што апаратуру забралі для праверкі на 10 дзён. Відэазапіс таксама застаўся ў міліцыі», - адзначыў Гарэцкі.

Нагадаем, раніцай 18 верасня ў Менску каля універсама «Фрунзенскі» быў разагнаны пікет, які праводзіла «Zмена» - моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду». Акрамя ўдзельнікаў пікету былі затрыманыя сем журналістаў. Усіх журналістаў адпусцілі праз дзве гадзіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках