28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікаюць далучыцца да Дня без аўтамабіля

25
Беларусаў заклікаюць далучыцца да Дня без аўтамабіля

Чарговая штогадовая акцыя «Дзень без аўтамабіля» пройдзе ў Беларусі 22 верасня.

Наша краіна далучылася да традыцыі, якая ўзнікла ў 1997 годзе ў Францыі і хутка распаўсюдзілася на ўсю Еўропу, у 2008-м.

«Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з'яўляецца важнейшай галіной эканомікі, якая задавальняе патрэбнасць грамадства і насельніцтва ў перавозках, ён у той жа час з'яўляецца найбуйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў сумарных выкідах забруджвальных рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72% (у гарадах - 65-80%)», - паведамляе афіцыйны сайт Мінпрыроды.

Штогод у атмасферу з газамі аўтамабіляў выкідваецца больш за мільён тон забруджвальных рэчываў. Некаторыя з іх, напрыклад, цяжкія металы і хлорарганічныя злучэнні, стойкія арганічныя забруджвальнікі, назапашваюцца і ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для навакольнага асяроддзя і здароўя людзей.

Міністэрства прагназуе: да 2015 году, пры захаванні існуючых тэмпаў росту аўтапарка, аб'ём выкідаў забруджвальных рэчываў вырасце мінімум на 10%.

Суб'ектыўна розніца паміж Днём без аўтамабіля і астатнімі 364 днямі года не адчуваецца. Бліц-апытанні паказваюць, што большасць кіроўцаў добрае пачынанне ігнаруюць.

Аднак не ўсё так дрэнна. «Без сумневу, акцыі «Дзень без аўтамабіля» праходзяць паспяхова, - адзначаюць прадстаўнікі Мінпрыроды. - Толькі за адзін дзень 22 верасня прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра рэспублікі ў аб'ёме ад 250 тон і больш».

Мінпрыроды просіць прадпрыемствы і аўтаўладальнікаў прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемстве «Дзень без аўтамабіля».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках