28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пакажуць кіно пра арыфметыку дыктатуры (Відэа)

9

Аказваецца, два плюс два - у суме пяць, і сцвярджаць іншае - злачынства.

Феномен супраціву дыктатуры адлюстраваны ў алегарычнай манеры ў фільме Two & Two іранскага рэжысёра Бабака Анвары.

Як паведамляе generation.by, з 28 верасня па 7 кастрычніка па ўсім свеце пройдзе найбуйнейшы фестываль кароткага метра Manhattan Short Film Festival. 100 тысяч гледачоў у 300 гарадах будуць выбіраць лепшы кароткаметражны фільм.

Беларусы ўжо чацвёрты год з'яўляюцца часткай гэтай супольнасці. З тых часоў, як у Менск Манхэтанскі фестываль прывезла дырэктар кінатэатра «Аўтакіно» Ала Куркуль.

Сярод 10 фільмаў, якія ўдзельнічаюць у фестывалі прысутнічае васьміхвілінны брытанскі фільм Бабака Анвары «Два плюс два», які распавядае пра феномен супраціву аўтарытарнаму рэжыму. Фільм ужо быў намінаваны на прэмію Bafta Film Awards як лепшы кароткаметражны фільм. Рэжысёр фільма, іранец Анвары даследуе жаданне людзей кідаць выклік уладам дэспатычных краін:

«Я перакананы, такое жаданне прысутнічае ў глыбіні душы кожнага з нас. Мяне заўсёды цікавіў феномен супраціву. Да якога часу людзі будуць сядзець і пагаджацца з тым, што ім дыктуюць? Пры стварэнні фільма я ставіў мэтай паказаць бессэнсоўнасць дыктатуры ў алегарычнай манеры. Людзі нараджаюцца свабоднымі, і мы будзем імкнуцца да справядлівасці па ўсім свеце столькі, колькі будзем існаваць».

У праграме фестывалю 10 фільмаў агульнай працягласцю 125 хвілін.

Паказ фільмаў будзе праходзіць у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў:

29-30 верасня ў 17.00,

2 кастрычніка ў 19.00,

6-7 кастрычніка ў 17.00.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках