28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліса Зінгерыса і Марылуізу Бек не пусцілі ў Беларусь

23
Эмануэліса Зінгерыса і Марылуізу Бек не пусцілі ў Беларусь

(абноўлена) Вядомым палітыкам і назіральнікам ад ПА АБСЕ адмовілі ў беларускай візе.

Пра гэта паведамляюць агенцтва АFP і BNS.

Марылуіза Бек, якая з'яўляецца сябрам ПАСЕ і дэпутатам Бундэстагу, раней ужо была назіральнікам на «выбарах» у Беларусі. Марылуіза Бек неаднаразова выступала з крытыкай беларускага рэжыму, патрабавала вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.

Эмануэліс Зінгерыс з'яўляецца кіраўніком Камітэта па замежных справах сейма Літвы і дэпутатам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Акрамя Зінгерыса, літоўскі сейм дэлегаваў у якасці назіральнікаў яшчэ двух парламентарыяў - Мантаса Адаменаса і Эгідзіюса Клумбіса.

Эмануэліс Зінгерыс вядомы сваёй бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да афіцыйнага Менска і неаднаразова выступаў з крытыкай беларускіх улад. Літоўскі дэпутат не раз заяўляў пра неабходнасць далейшага ўзмацнення жорсткасці санкцый Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі.

«Назіраючы дзеянні, з дапамогай якіх беларускія ўлады імкнуцца прымусіць замаўчаць прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, забараняючы ім выязджаць з краіны, непазбежна ствараецца ўражанне, што беларускі прэзідэнт і кіраваны ім рэжым імкнуцца стварыць у Еўропе новы ГУЛАГ», - заяўляў Зінгерыс ў сакавіку гэтага года, калі прадстаўнікам беларускай апазіцыі не дазвалялі выехаць з Беларусі.

На думку літоўскага дэпутата, агульная задача ЕЗ і Літвы, як суседняй дзяржавы, заключаецца ў дапамозе беларускай дэмакратычнай апазіцыі. «Каб яе голас быў як мага больш чутны, як у дэмакратычным свеце, так і ў самой Беларусі», - падкрэсліў Зінгерыс.

19 верасня сукаардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ Матэа Мекачы заявіў, што расчараваны навінай аб адмове ў выдачы беларускіх віз двум сябрам місіі. «Я спадзяюся атрымаць вычарпальнае тлумачэнне ад уладаў па гэтым пытанні, каб быць упэўненым, што атмасфера для місія па назіранні застанецца спакойнай і што наша праца будзе магчымая без якіх-небудзь забаронаў або абмежаванняў, як і было заяўлена ў накіраваным нам запрашэнні прыняць удзел у назіранні», - гаворыцца ў адмысловай заяве Мекачы.

У той жа час прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што дадзенае рашэнне «ніякім чынам не звязана з назіраннем за выбарамі». «Гэтыя два грамадзяніна з'яўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы», - сказаў ён.

«Мы нацэлены на канструктыўнае ўзаемадзеянне з місіяй АБСЕ. Са свайго боку беларускі бок пацвярджае, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам», - дадаў Савіных.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках