27 красавiка 2024, Субота, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежнаму кандыдату пагражалі фізічнай расправай

5
Незалежнаму кандыдату пагражалі фізічнай расправай

Пра пагрозы у свой адрас паведаміла кандыдат па менскай Партызанскай выбарчай акрузе № 110 Любоў Шомчанка.

18 верасня невядомыя на вуліцы Уральскай ў Менску заблакавалі машыну, у якой знаходзіліся давераныя асобы Любові Шомчанка з агітацыйнымі матэрыяламі, перадае БелаПАН.

«Выглядала ўсё гэта так: першая машына, выскачыўшы з павароту перад машынай маёй даверанай асобы, паспрабавала справакаваць дарожна-транспартнае здарэнне. Аднак кіроўца здолеў затармазіць. Пасля гэтага нашу машыну заблакавалі ззаду і збоку яшчэ двума аўтамабілямі. Мы былі вымушаныя выклікаць ДАІ», - паведаміла Шомчанка.

Супрацоўнікі ДАІ, па яе словах, ДТЗ не зафіксавалі, прапанаваўшы ўдзельнікам інцыдэнту раз'ехацца. «Аднак маладыя людзі з машын, якія заблакавалі наш аўтамабіль, пачалі пагражаць мне: «Мы цябе скінем, ты не дажывеш да выбараў, выбары ўжо адбыліся», - сказала кандыдат.

Пасля гэтых пагроз Шомчанка настаяла, каб супрацоўнікі ДАІ усё ж такі выклікалі міліцыю. «Нас даставілі ў аддзяленне міліцыі, прычым чалавек, які нам больш за ўсё пагражаў, вельмі па-гаспадарску сябе там вёў, ён нават загадаў дзяжурнаму адкрыць яму кабінет на другім паверсе», - паведаміла кандыдат.

У выніку ў Шомчанка і яе давераных асоб узялі тлумачэнні з нагоды інцыдэнту і прынялі іх скаргі.

Любоў Шомчанка перакананая, што падобныя інцыдэнты ствараюцца мэтанакіравана для зрыву яе агітацыйнай кампаніі. «Мяне зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты толькі пасля скаргі ў ЦВК, амаль на два тыдні пазней тэрміну. Цяпер для сустрэч з выбаршчыкамі ў мяне засталося ўсяго чатыры дні. У гэты момант пазбавіць мяне машыны і свабоды перамяшчэння было б крытычным для мяне крокам», - заўважыла яна.

Па словах Шомчанка, яна сама і сябры яе ініцыятыўнай групы пастаянна падвяргаюцца ціску з боку акруговай выбарчай камісіі, якая стварае «неспрыяльныя ўмовы для правядзення выбарчай кампаніі».

Па факце інцыдэнту яна мае намер звярнуцца ў Генеральную пракуратуру.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках