4 траўня 2024, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Назіральнікаў напампавалі

52
Ярмошына: Назіральнікаў напампавалі

Старшыня ЦВК заявіла аб тым, што назіральнікі АБСЕ не былі аб'ектыўнымі.

Незадоўга да дня галасавання назіральнікаў ад АБСЕ напампоўвалі негатывам, заявіла ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Лідзія Ярмошына, паведамляе БелТА.

Ярмошына патлумачыла, што 21 верасня яна сустракалася з кароткатэрміновымі назіральнікамі ад АБСЕ. «Да мяне адразу ж пасля сустрэчы падышлі і сказалі, што ідзе суцэльны негатыў, назіральнікаў ужо паўдня напампоўваюць інфармацыяй, прычым усё падаецца адпаведным чынам: як тут дрэнна. Пераварочваецца ўсё з ног на галаву, а не было яшчэ нічога, ні падліку галасоў...» Кіраўнік ЦВК звярнула ўвагу, што прэтэнзіі, якія пазней былі выказаны ў заключэнне АБСЕ, яшчэ адсутнічалі: «Але, тым не менш, на ўсялякі выпадак, ужо ішла апрацоўка».

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама адзначыла, што многія назіральнікі прыязджаюць у краіну і пазнаюць толькі нейкія агульныя параметры. На яе думку, аб'ектыўнага назірання не будзе, калі пры накіраванні місіі будзе і далей існаваць палітычны заказ.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках