4 траўня 2024, Субота, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабуля прагнала членаў участковай камісіі драўляным калом

57
Бабуля прагнала членаў участковай камісіі драўляным калом

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна.

Участковая камісія прыехала з вынасной скрыняй да пажылых людзей праводзіць галасаванне дома. Як аказалася, многія выбаршчыкі зусім не прасілі выбарчую камісію прыязджаць да іх, піша ПЦ «Вясна»

Калі члены ўчастковай камісіі разам з назіральнікам ад БХК Васілём Бераснёвым зайшлі на падворак пенсіянеркі Валадзько і рашуча прапанавалі прагаласаваць, тая асалапела. Яна ўвогуле не збіралася прымаць удзел у выбарах. Нядоўга думаючы, бабуля выхапіла са свайго плота драўляны кол і накінулася на няпрошаных гасцей. Далейшае нагадвала сцэну са старога савецкага фільма «Сабака Барбос і незвычайны крос». Увогуле, ледзь ногі панесці паспелі.

Такіх выпадкаў ніколі не назіралася раней. На думку Васіля Бераснёва, гэта сведчыць аб тым, што павальнае прымушэнне да ўдзелу ў выбарах стала ўсё часцей сустракаць пратэст у радавых грамадзян.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках