4 траўня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенская друкарня выпусціла сшытак з вершамі Быкава (Фота)

129

Як вядома, вершаў Васіль Быкаў ніколі не пісаў.

Гродзенская друкарня да новага навучальнага года выпусціла серыю сшыткаў з вершамі вядомых беларускіх аўтараў. Фатаграфію адной з іх на сваім сайце размясціў блогер Павел Бераснеў. Дзіўна, але разам з класічнымі радкамі Купалы, Коласа і Багдановіча, у серыі апынуўся і сшытак з чатырохрадкоўем Васіля Быкава. За такое «унікальнае» выданне просяць усяго 5 тыс. рублёў.

Хоць беларусаў яшчэ ў школе вучылі, што пісьменнік займаўся толькі прозай, ды і сам Васіль Быкаў у адным з інтэрв'ю заяўляў, што ніколі не пісаў вершы.

Вядома, што ў адным з інтэрв'ю беларускі кіраўнік заявіў пра тое, што «рос на вершах Быкава».

Пры гэтым, аўтар радкоў, размешчаных на вокладцы сшытка, сапраўды Васіль Быкаў, аднак не вядомы беларускі пісьменнік, а малады паэт, верагодна, з Расеі.

Пасля публікацыі ў СМІ тыраж з «вершамі» Васіля Быкава тэрмінова вынімаюць з продажу.

У друкарні патлумачылі гэтую памылку тым, што ў іх новы дызайнер, які прыехаў з горада Алматы і ў нюансах беларускай літаратуры не вельмі разбіраецца.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках