4 траўня 2024, Субота, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйчанку выпісалі са шпіталя пасля адмовы прагаласаваць

64
Бабруйчанку выпісалі са шпіталя пасля адмовы прагаласаваць

Інгу Судзілоўскую, жыхарку Бабруйска, раптам выпісалі з менскага шпіталя пасля адмовы прагаласаваць.

«Я праходзіла ў Менску абследаванне, звязанае з анкалагічным захворваннем, і наконт выпіскі мне нічога не казалі, наадварот, я чакала вынікаў аналізаў, на панядзелак ў мяне было прызначана УГД. Раптам, як снег на галаву - выпіска, з намёкамі на тое, што прычынай стала мая нязгода галасаваць на ўчастку № 267. Ён утварыўся ў шпіталі ў дзень асноўнага галасавання. Сняданак павінен быў у нас пачацца ў 8 раніцы, але не пачаўся, пакуль усё не прагаласавалі. Ужо з гэтага часу ўвесь медперсанал быў на нагах, і ніхто з загадчыкаў аддзяленняў не меў права сысці, «пакуль мы не выканаем свой грамадзянскі абавязак». Ужо да 15.00 справа была зроблена. Мяне ж доўга прымушалі пайсці на ўчастак, але я адмаўлялася, і нават прыгразіла:

«Калі будзеце прымушаць, паклічу сюды прадстаўнікоў АБСЕ», старшыня камісіі мне крыкнуў: «З вамі яшчэ заўтра пагавораць!», - распавяла жанчына.

Жанчына дадае, што акрамя яе адмовіўся галасаваць яшчэ адзін хлопец, піша ПЦ "Вясна".

«Не ведаю, што і думаць, але на наступны дзень, калі я ўжо стаяла з рэчамі на выхад, бачыла гэтага хлопца ў фае таксама апранутым у цёплую вопратку, але выпісалі яго на самой справе ці не, не ведаю. Мне жа сказалі «вы самі ўсё разумееце», і адправілі дадому. Заўважу, што да «выбараў» размова пра маю выпіску нават не паднімалася», - распавяла Інга Судзілоўская.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках