17 траўня 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка знялася з турніру ў Токіо

15
Азаранка знялася з турніру ў Токіо

Першая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка з-за дрэннага самаадчування знялася з турніру катэгорыі «Прэм'ер» у Токіо з прызавым фондам 2 млн. 168 тыс. даляраў.

Сёння Вікторыя Азаранка павінна была правесці чвэрцьфінальны паядынак з немкай Ангелікай Кербер (5). Такім чынам, прадстаўніца Германіі аўтаматычна выйшла ў паўфінал, дзе пазмагаецца з пераможцай чвэрцьфінальнага матчу Агнешка Радваньска (Польшча, 3) - Каралін Вазняцкі (Данія, 10), паведамляе БелТА.

26 верасня Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу за 1 гадзіну 25 хвілін абыграла італьянку Раберту Вінчы (16) - 6:4, 6:2, але пасля матчу беларуска скардзілася на галавакружэнне. Мабыць, з гэтым і звязана яе адмова выйсці на корт у чвэрцьфінале турніру.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках