4 траўня 2024, Субота, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура зноў умыла рукі

17
Пракуратура зноў умыла рукі

Пракуратура нават не стала правяраць заяву адносна прымушэння галасаваць датэрмінова і арганізацыі «каруселяў» на выбарчых участках Фрунзенскай акругі № 101.

«Вывучэнне Вашай заявы паказала, што ў ёй не ўтрымліваецца звестак аб тым, дзеяннямі якіх дзяржаўных органаў і якім чынам парушаныя правы і законныя інтарэсы грамадзян. Таксама не прыведзены звесткі аб тым, правы якіх канкрэтна грамадзян былі парушаныя», - гаворыцца ў адказе Генпракуратуры.

Далей напісана, што «улічваючы вышэйпададзенае, падстаў для разгляду Вашага звароту па сутнасці не маецца», паведамляе pyx.by.

«Замест таго каб рабіць праверку, яны даюць адказ, што такога не можа быць, таму што не можа быць наогул», - кажа аўтар заявы Алесь Марчанка.

Адказ з Генпракуратуры здзівіў і вопытных юрыстаў. На іх думку, гэты зварот як раз патрабуе непасрэднага пракурорскага рэагавання.

Па-першае, таму што ў адпаведнасці з артыкулам 26 Закона «Аб пракуратуры» прадметам нагляду пракуратурай з'яўляецца дакладнае і аднастайнае выкананне ўсіх нарматыўных прававых актаў усімі арганізацыямі і грамадзянамі. Адпаведна, калі паведамляецца аб правапарушэнні, гэта ўжо з'яўляецца прадметам пракурорскага рэагавання. Па-другое, у дачыненні да парушэння выбарчага заканадаўства няма пацярпелых, таму што не парушаюцца правы канкрэтных асоб, а парушаюцца правілы, якія датычацца ўсіх. Таму па гэтай катэгорыі спраў не трэба, ды і немагчыма паказваць, чые канкрэтна правы парушаны. Па-трэцяе, той факт, што не пазначаныя асобы, якія парушылі правы, не з'яўляецца падставай для адмовы разглядаць справу.

У дадзеным выпадку непасрэднай задачай пракуратуры з'яўляецца арганізацыя праверкі і прыцягненне сіл іншых органаў, каб даведацца, хто здзейсніў правапарушэнне, і пакараць яго.

Нагадаем, 20 верасня Алесь Марчанка і накіраваў заяву ў пракуратуру Фрунзенскага раёна Менска адносна выпадкаў прымусовага датэрміновага галасавання на ўчастках № 367, 368 і 369, а таксама арганізацыі так званай «каруселі».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках