4 траўня 2024, Субота, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: Мы нічога не блакавалі

4
Румас: Мы нічога не блакавалі

Беларускі бок сцвярджае, што не блакаваў у Савеце ЕЭК прапановы Расеі па «растваральніках», абмеркаванне працягваецца.

Пра гэта заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік Беларусі ў Савеце ЕЭК Сяргей Румас.

«Інфармацыя пра тое, што беларускі бок заблакаваў унесеную расейскім бокам прапанову ў Савет ЕЭК, не адпавядае рэчаіснасці», - сказаў Румас у каментары агенцтву «Інтэрфакс-Захад», кажучы аб паведамленнях на гэтую тэму, якія з’явіліся ў СМІ, са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Ён пацвердзіў, што расейскі бок ўнёс у Савет ЕЭК варыянты вырашэння праблемы схемы вытворчасці і экспарту растваральнікаў з расейскіх нафтапрадуктаў.

«Сапраўды, расейскі бок унёс тры праекты рашэння, якія дазволяць урэгуляваць адносіны ў галіне вытворчасці растваральнікаў на адзінай мытнай тэрыторыі», - адзначыў С.Румас. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «беларускі бок прынцыпова не пярэчыць супраць урэгулявання гэтага пытання і, у адпаведнасці з працэдурай, Савет ЕЭК накіраваў гэтыя дакументы на разгляд у калегію, з тым, каб калегія, разам з экспертамі бакоў, вывучыла гэтыя пытанні», - растлумачыў прадстаўнік Беларусі ў Савеце ЕЭК.

Нагадаем, 26 верасня стала вядома, што беларускі бок заблакаваў унесеныя расейскім бокам прапановы ў Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), якія дазваляюць выключыць на тэрыторыі Мытнага саюза вытворчасць і экспарт растваральнікаў, змазачных матэрыялаў і біядызельнага паліва.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках