4 траўня 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Еўраопце» замянілі дзіўную прыладу над прымеркавай (Фота)

43

«Гісторыя з відэаназіраннем» у менскім гіпердыскаўнтэры «Еўраопт» на вуліцы Мантажнікаў атрымала працяг.

Нагадаем, у рэдакцыю звярнуўся чытач, які сцвярджаў, што ў прымеркавай крамы вядзецца відэазапіс, піша onliner.by.

«Я не хацеў бы, каб ахоўнікі глядзелі, як мая дзяўчына прымярае бюстгальтар!» - абураўся ён.

Кіраўніцтва сеткі гэтыя абвінавачванні назвала глупствам і здагадкамі. У размеркавальнай скрынцы над кабінкамі менчук разгледзеў «закамуфляваны» аб'ектыў, аднак прадстаўнікі «Еўраопту» яго там не ўбачылі. Тым не менш, нам яны паабяцалі, што правядуць расследаванне па факце звароту. Цікава, што падазроную «скрынку» практычна адразу ж замянілі...

Фотаздымкі, зробленыя ў пачатку тыдня:

І цяпер:

У радавых работнікаў гіпердыскаўнтэра мы спыталі: няўжо сапраўды ў прымеркавай вёўся запіс?

«Ды вы што, у першы раз чуем», - усміхнуліся яны.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках