4 траўня 2024, Субота, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МАЗе зноў «няшчасны» выпадак

13
На МАЗе зноў «няшчасны» выпадак

Раніцай 26 верасня ў адным з цэхаў МАЗа кран-бэлькай быў збіты электрык, які мяняў лямпы асвятлення.

Як паведамілі «Белорусскому партизану», вышыня падзення на бетонны пол склала каля 5 м. Рабочы атрымаў цяжкія траўмы - пералом аснавання чэрапа, пералом некалькіх рэбраў, пашкоджанні ўнутраных органаў - печані, селязёнкі, падстраўнікавай. У дадзены момант у цяжкім стане ён знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі.

Нагадаем, што 23 чэрвеня на тэрыторыі МАЗа загінула рабочая: у выніку сутыкнення электракара і аўтапагрузчыка кіроўца электракара Любоў Клімовіч загінула. Сям'я загінулай няшчасным выпадкам гэта не лічыць, а кажа пра грубыя парушэнні тэхнікі бяспекі на заводзе. Пазней стала вядома, што кіроўца аўтапагрузчыка быў п'яны. Да таго ж, па словах дзяцей загінулай, ніхто з кіраўніцтва завода нават не выказаў сям'і памерлай спачуванні.

Пра тое, што на прадпрыемстве, мякка кажучы, не ўсё ў парадку сведчыць і той факт, што туды прымусова адпраўляюць працаваць зэкаў-«хімікаў». Пры такім кадравым «голадзе», мабыць, людзей без судзімасці бяруць без разбору прама з вуліцы.

У сувязі з гэтым гаварыць пра дакладнае выкананне правіл тэхнікі бяспекі яўна не прыходзіцца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках