4 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі сёння кадравая пятніца

28
У Лукашэнкі сёння кадравая пятніца

Аляксандр Лукашэнка 28 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, прызначыўшы новых амбасадараў Беларусі ў шэрагу краін, а таксама кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў.

Віталь Прыма прызначаны амбасадарам у Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве. Вячаслаў Бяскосты - амбасадарам у Габоне, Гамбіі, Камеруне, Малі, Сенегале і Тога па сумяшчальніцтве, Валерый Калеснік - амбасадарам у Іраку па сумяшчальніцтве, Андрэй Малчан - амбасадарам у Анголе, Мазамбіку і Намібіі па сумяшчальніцтве, Алег Пафераў – амбасадарам у Балівіі і Эквадоры па сумяшчальніцтве.

Акрамя таго, дадзена згода на прызначэнне Уладзіміра Кухарава - першым намеснікам старшыні Менскага гарвыканкама, Андрэя Галя - намеснікам старшыні Менскага гарвыканкама. Адміністрацыю Партызанскага раёна Менска ўзначаліць Аляксандр Крэпак, адміністрацыю Цэнтральнага раёна - Алег Паскробка.

Генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» прызначаны Аляксандр Дзямідаў, дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб'яднання «Белрэсурсы» - Павел Семянюк, ААТ «Керамін»- Аляксандр Яноўскі.

Старшынёй праўлення «Белінвестбанка» прызначаны Анатоль Лысюк.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках