4 траўня 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт нафты ўзнікне ўжо ў кастрычніку

50
Дэфіцыт нафты ўзнікне ўжо ў кастрычніку

Беларусь пачне адчуваць дэфіцыт нафты ў другой палове кастрычніка 2012 года.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на крыніцу ў органах улады Беларусі.

Неназваны чыноўнік патлумачыў магчымы недахоп вуглевадародаў зніжэннем расейскіх паставак па нафтаправодзе і выхадам на поўную магутнасць «Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода». Гэты НПЗ, які знаходзіцца ў Гомельскай вобласці, знізіў сярэднясутачную перапрацоўку нафты да 15 кастрычніка на 25 адсоткаў.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што скарачэнне паставак расейскіх вуглевадародаў па трубаправодзе можа быць кампенсавана за кошт чыгуначных перавозак, але гэты варыянт больш выдатковы. Ён таксама ўдакладніў, што Беларусь можа перагледзець аб'ёмы перапрацоўкі давальніцкай (пасля перапрацоўкі прадукт вяртаецца туды, адкуль яго паставілі) сыравіны на мясцовых прадпрыемствах для Расеі.

Два беларускія НПЗ (другі - «Нафтан» - знаходзіцца ў Віцебскай вобласці) перапрацоўваюць 1,8-1,9 мільёна тон нафты ў месяц. Як паведамлялася раней, у 2012 годзе Расея ў сярэднім экспартавала ў Беларусь 5,3-5,4 мільёна тон нафты ў квартал (каля 1,8 мільёна тон у месяц). У чацвёртым квартале, па дадзеных СМІ, Масква плануе знізіць пастаўкі нафты Менску на 26 адсоткаў, або на 1,3-1,4 мільёна тон за тры месяцы.

Паводле зацверджанага ў снежні мінулага года плану паставак расейскай нафты ў Беларусь, Менск павінен атрымаць 21,5 мільёна тон сыравіны па трубаправодзе. У той жа час у Беларусі ёсць права закупіць і паставіць некаторую колькасць нафты па чыгунцы, але на працягу гэтага года гэты від транспарту не выкарыстоўваўся з-за яго высокага кошту. Акрамя таго, Беларусь здабывае ўласныя вуглевадароды («рэчыцкая» нафта) аб'ёмамі да 1,7 мільёна тон у год. Лішкі пастаўленай расейскай нафты Беларусь прадае ў Еўразвяз, пералічваючы ў Расею экспартныя пошліны, так як пры продажы вуглевадародаў Менску Масква мытныя зборы не спаганяе.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках