4 траўня 2024, Субота, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» прададуць кітайцам?

24
«Беларуськалій» прададуць кітайцам?

Кітай вядзе з беларускімі ўладамі перамовы аб магчымасці свайго ўдзелу ў прыватызацыі ААТ «Беларуськалій».

Пра гэта заявіў амбасадар Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэй, перадае «Інтэрфакс».

«Што тычыцца «Беларуськалія» і прыватызацыі - канкрэтныя прапановы ад беларускага боку нам не паступалі. Але зараз ідзе вельмі асцярожны, вельмі папярэдні перамоўны працэс. Я б назваў яго зандзіраваннем глебы па гэтай тэматыцы», - заявіў Гун Цзяньвэй ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён дадаў, што Кітай зацікаўлены ў павелічэнні аб'ёмаў імпарту беларускіх калійных угнаенняў. «Мы атрымліваем калійныя ўгнаенні таксама з Расеі, з Канады і Паўднёва-Усходняй Азіі. Але доля «Беларуськалія» скарачаецца. Мы хацелі б павялічыць нам імпарт з Беларусі на ўзаемавыгадных умовах», - сказаў дыпламат.

Амбасадар адзначыў, што ў цяперашні час «Уралкалій» і «Беларуськалій» вядуць актыўны перамоўны працэс па стварэнні сумеснай кампаніі «Саюзкалій». «Мы будзем працаваць з гэтай кампаніяй і далей, каб наш імпарт павялічваўся», - сказаў Гун Цзяньвэй.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках