4 траўня 2024, Субота, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне ў браканьерстве абвінавачваюць ваенных

44
На Гомельшчыне ў браканьерстве абвінавачваюць ваенных

За 70 кіло незаконна здабытай рыбы іх могуць пасадзіць на шэсць гадоў.

Раніцай на гарачую лінію ў Інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету паступіў званок: на возеры ў Рагачоўскім раёне знаходзяцца браканьеры. Людзі заўважылі, як чацвёра мужчын выцягваюць сеткі з рыбай. На месца выехалі супрацоўнікі Жлобінскай міжраённай інспекцыі.

- Мабыць, сеткі паставілі з вечара, а раніцай праспалі і пачалі выцягваць рыбу, калі ўжо стала светла і пачалі хадзіць людзі. Для прыкрыцця рыбакі дасталі вуды і сядзелі ў лодках. Але на беразе, каля іх машыны, ляжалі сеткі, поўныя рыбы, - распавялі «Комсомолке» у інспекцыі.

За ноч браканьеры дасталі з возера амаль 450 асобін розных відаў рыбы прыкладна на 68 кілаграмаў: шчупака, ляшча, акуня, чырвонапёркі. Памер шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, ацэньваецца амаль у 23 мільёны рублёў.

Праўда, затрыманыя - вайскоўцы-кантрактнікі з Менскай вобласці - адмаўляюць, што сеткі ставілі менавіта яны. Хоць больш паблізу нікога не было і рыба ляжала каля іх машыны. Знайшліся і сведкі злачынства.

Матэрыялы перададзеныя ў міліцыю для ўзбуджэння крымінальнай справы за незаконную здабычу рыбы, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Па гэтым артыкуле суд можа пакараць браканьераў пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках