18 траўня 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У начным сутыкненні з машынай МУС загінуў менскі байкер (Фота)

96

Аварыя адбылася на скрыжаванні вул. Макаёнка і пр. Незалежнасці, у раёне станцыі метро «Маскоўская».

У машыну міліцыі ўрэзаўся Honda CBR. Па словах відавочцаў, удар быў такой сілы, што аўтамабіль развярнула на 180 градусаў. Левая бакавая частка кузава апынулася змятай, ад матацыкла мала што засталося. Людзі, якія бачылі наступствы ДТЗ, сцвярджаюць, што ў выніку сутыкнення два супрацоўнікі МУС пацярпелі, 28-гадовага байкера ўрачам хуткай дапамогі выратаваць не ўдалося, піша onliner.by.

Абставіны аварыі апісаў карыстальнік форуму evgenie_91: «Сёння каля гадзіны ночы ў Менску загінуў байкер, Андрэй Падароўскі. Машына ППС (Бартавы нумар Е107) здзяйсняючы левы паварот з вул.Макаёнка на праспект Незалежнасці (у бок парку Чалюскінцаў) не прапусціла матацыкл Hondа CBR 1000R (без маячкоў яны ехалі) што прывяло да сутыкнення, у выніку сутыкнення кіроўца матацыкла загінуў, супрацоўнікі міліцыі шпіталізаваны. Са слоў відавочцы (кіроўца таксі, які ў гэты час паварочваў з Незалежнасці на Макаёнка) экіпаж ППС «вылецеў» на праспект не зніжаючы хуткасць... халатнасць кіроўцы, які не прытрымліваўся правіл дарожнага руху, прывяла да смерці чалавека!!!!! Хай зямля табе буде пухам, брат».

«Па факце ДТЗ была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК «Парушэнне ПДР і або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»,-паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па г. Менску Аляксандр Герасімаў. - Афіцыйная версія такая: у ноч з чацвярга на пятніцу, каля 00:50, спецыяльны аўтамабіль службы аховы Першамайскага РАУС рухаўся па вул. Макаёнка, здзяйсняў паварот налева, на пр. Незалежнасці. Машына выехала на скрыжаванне, дзе ў яе ўрэзаўся матацыкл Honda CBR 1000R. У выніку аварыі матацыкліст (1984 г. н.) загінуў на месцы, а два супрацоўніка міліцыі з траўмамі рознай ступені былі дастаўлены ў медустановы – гарадскі шпіталь хуткай дапамогі і шпіталь МУС. Лекары ацэньваюць стан здароўя абодвух пацярпелых як стабільны».

Па дадзеных Следчага камітэта, аўтамабіль міліцыі рухаўся без уключаных сігнальных маячкоў: супрацоўнікі МУС ажыццяўлялі патруляванне. У момант ДТЗ, па словах Аляксандра Герасімава, святлафоры на скрыжаванні працавалі ў рэжыме жоўтага мігцення. У дадзены момант вядзецца следства. Прызначаны шэраг экспертыз, якія ўстановяць прычыну аварыі. Па словах сведак, хуткасць матацыкла была перавышаная і складала больш за 100 км/г.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках