27 красавiка 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуткасць на МКАД абмежавалі да 70 км/г

12
Хуткасць на МКАД абмежавалі да 70 км/г

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я хуткасць руху па Менскай кальцавой аўтадарозе 17 студзеня часова абмежаваная да 70 км/г.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху быць «вельмі ўважлівымі на гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі і выконваць Правілы дарожнага руху з улікам увядзення часовых абмежаванняў». Таксама кіроўцаў просяць быць уважлівымі і асцярожнымі падчас руху па вуліцах з малой інтэнсіўнасцю транспарту, у дварах, на стаянках і ў месцах магчымага ўтварэння наледзі: на мастах і пуцеправодах, а таксама перад скрыжаваннямі, пешаходнымі пераходамі і прыпынкамі грамадскага транспарту, піша БелаПАН.

Пешаходаў Дзяржаўтаінспекцыя просіць пераходзіць праезную частку толькі ў прызначаных для гэтага месцах і выкарыстоўваць у цёмны час сутак святлоадбівальныя элементы на верхняй вопратцы.

Паводле звестак Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, з 21 гадзіны 16 студзеня да 9 гадзін раніцы 17 студзеня ў Менску выпала 10 мм ападкаў, што складае 23% месячнай нормы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках