27 красавiка 2024, Субота, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выплаціць кампенсацыі савецкім дэзерцірам

29
Літва выплаціць кампенсацыі савецкім дэзерцірам

У 2013 годзе літоўцам, якія адмовіліся ад службы ў савецкім войску і пацярпелым у выніку гэтага, будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі.

Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Літвы, перадае «Інтэрфакс».

Аднаразовая кампенсацыя ў памеры 4 тысяч літаў (прыкладна 46,6 тысячы рублёў) будзе выплачвацца асобам, якія пасля абвяшчэння Літвой незалежнасці ад СССР 11 сакавіка 1990 года адмовіліся ад службы ў савецкай арміі і пасля гэтага былі сілай ўзятыя ў розныя падраздзяленні.

Акрамя таго, на кампенсацыю могуць разлічваць асуджаныя да пазбаўлення волі за сыход з савецкай арміі і за байкатаванне прызыву ў яе, а таксама тыя, хто быў вымушаны працягнуць службу ў падраздзяленнях савецкай арміі да 7 верасня 1991 года.

Гэтыя аднаразовыя кампенсацыі будуць выплачаныя па рашэнні сейма мінулага склікання. На гэта ў бюджэце Мінабароны краіны ў 2013 годзе прадугледжана 150 тысяч літаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках