20 красавiка 2024, Субота, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам Іркуцка забаранілі адзначыць гадавіну паўстання 1863 года

23
Беларусам Іркуцка забаранілі адзначыць гадавіну паўстання 1863 года

У Іркуцку не дазволілі праводзіць круглы стол «Паўстанне 1863 года: факты і каментары» ў памяшканні Грамадскай палаты вобласці, прызначаны на 26 студзеня.

Арганізатарам круглага стала выступае рэгіянальная грамадская арганізацыя «Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага». У сувязі з гэтым арганізатары ў спешным парадку вымушаныя былі перанесці мерапрыемства ў іншае месца, паведамляе «Клуб беларусаў Пецярбурга».

«Нам забаранілі праводзіць дадзенае мерапрыемства ў Грамадскай палаце! Таму адрас мяняецца», - напісаў у групе «Беларусы Прыбайкалля» кіраўнік грамадскай арганізацыі Алег Рудакоў.

У прэс-рэлізе «Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага» паведамляецца, што ў студзені 2013 года спаўняецца 150 гадоў з моманту пачатку Паўстання 1863 года. Пасля паўстання ў Іркуцк быў сасланы беларус Ян Чэрскі, які пасля стаў вядомым геолагам і географам, які напісаў больш за 90 навуковых прац, прысвечаных Байкалу і навакольным тэрыторыям.

«Дадзенае Паўстанне памылковастэрэатыпна часам называюць «польскім». І натуральна ўсіх удзельнікаў - палякамі», - гаворыцца ў прэс-рэлізе. «Але на самай справе галоўны агмень супраціву царскім войскам адбываўся як раз у Беларусі, дзе вядомы рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі нават стаў выдаваць першую беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда».

Удзельнікі круглага стала плануюць пагаварыць пра гэтыя і пра іншыя «белыя плямы» Паўстання 1863. Уваход на мерапрыемства вольны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках