26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскія войскі занялі апірышча ісламістаў у Малі

15
Французскія войскі занялі апірышча ісламістаў у Малі

Французскія і малійскія войскі ўзялі пад кантроль горад Гао на поўначы Малі, паведаміла міністэрства абароны Францыі.

Горад быў апірышчам ісламісцкіх баевікоў пасля таго, як быў захоплены паўстанцамі-туарэгамі ды ісламістамі ў красавіку мінулага года, паведамляе ВВС.

Французска-малійскія злучэнні ўвайшлі ў Гао, папярэдне зрабіўшы ракетныя ўдары і захапіўшы аэрапорт, а таксама стратэгічна важны мост на поўдзень ад горада.

Прадстаўнікі французскіх уладаў заяўляюць, што да Гао неўзабаве павінны падысці войскі з суседніх Нігера і Чада, каб дапамагаць кантраляваць занятую тэрыторыю.

Таксама паведамляецца, што ў суботу ў Гао вярнуўся мэр, які пакінуў горад пасля прыходу ісламістаў.

Пакуль няма афіцыйных ацэнак страт пры наступе, аднак французскія вайскоўцы заяўляюць, што былі забітыя «дзясяткі» баявікоў-ісламістаў, пры гэтым войскі Францыі і Малі страт не панеслі.

Як заяўляюць улады Малі, на вуліцах горада можна ўбачыць радасных людзей, але таксама паступаюць паведамленні і пра выпадкі марадзёрства.

Французска-малійскія часткі, як лічыцца, у цяперашні час прасоўваюцца да горада Лерэ на захадзе краіны.

Гэтая інфармацыя дапаўняе карціну паспяховых дзеянняў войскаў Малі і Францыі, у той час як яны займаюць асноўныя населеныя пункты на поўначы краіны.

У пачатку студзеня Францыя паслала ў Малі каля двух тысяч вайскоўцаў, каб дапамагчы малійскай арміі ў барацьбе з ісламісцкімі баевікамі.

Са слоў французскага кіраўніцтва, гэты крок быў прадыктаваны патрэбай, бо ісламісты, якія кантралююць поўнач краіны, пагражалі падпарадкаваць сабе поўдзень і ператварыць Малі ў «тэрарыстычную дзяржаву».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках