26 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі сабралі мільён подпісаў за адстаўку Саакашвілі

27
У Грузіі сабралі мільён подпісаў за адстаўку Саакашвілі

Грузінскія НДА, якія выступаюць за датэрміновую адстаўку прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, сабралі мільён подпісаў у падтрымку свайго патрабавання.

На днях прадстаўнікі НДА, якія збіралі подпісы, правялі мітынг каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Тбілісі. Яны збіраліся ўручыць прадстаўніку прэзідэнцкай адміністрацыі мемарандум з патрабаваннем адстаўкі Міхаіла Саакашвілі, але ніхто з адміністрацыі, як адзначаецца, да іх не выйшаў, піша "Коммерсантъ".

Збор подпісаў за адстаўку Саакашвілі пачаўся пасля кастрычніцкіх выбараў, на якіх перамогу атрымала апазіцыйная кааліцыя «Грузінская мара». Прэзідэнт па выніках гэтых выбараў пазбавіўся падтрымкі парламенцкай большасці і ўрада (у краіне быў сфармаваны новы кабінет міністраў на чале з лідэрам «Грузінскай мары», мільярдэрам Бідзінай Іванішвілі). Тым не менш, хоць ўплыў Саакашвілі зменшыўся, пакуль ён захоўвае за сабой прэзідэнцкі пост.

Чарговыя выбары ў Грузіі павінны прайсці восенню 2013 года. Прадстаўнікі «Грузінскай мары» яшчэ да выбараў заяўлялі, што будуць дамагацца датэрміновай адстаўкі Саакашвілі. Лідэр кааліцыі пагражаў прэзідэнту імпічментам. Пасля выбараў ён зноў запатрабаваў, каб Саакашвілі пакінуў свой пост. Аднак грузінскі прэзідэнт у гэтай сітуацыі атрымаў падтрымку з боку Захаду (у ЕЗ і ЗША пазітыўна ацанілі паводзіны Саакашвілі ў ходзе парламенцкіх выбараў, калі ён прызнаў перамогу апазіцыі і не стаў перашкаджаць фарміраванню новага ўрада). На гэтым фоне Іванішвілі змякчыў тон і заявіў, што на датэрміновай адстаўцы прэзідэнта не настойвае.

Кампанія за адстаўку Саакашвілі ў выніку працягнулася неафіцыйна. Варта адзначыць, што па канстытуцыі Грузіі працэдура імпічменту прэзідэнта можа быць ажыццёўлена парламентам, пры ўдзеле Вярхоўнага або Канстытуцыйнага суда. Адстаўку кіраўніка дзяржавы з дапамогай збору подпісаў асноўны закон не прадугледжвае.

Прыхільнікі Саакашвілі, са свайго боку, таксама арганізавалі збор подпісаў - у яго падтрымку. Завяршыць гэтую кампанію яны плануюць да канца студзеня.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках