29 красавiка 2024, панядзелак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскіх рэпетытараў будуць караць савецкімі метадамі

39
Гродзенскіх рэпетытараў будуць караць савецкімі метадамі

Улады пагражаюць апублікаваць у газеце партрэты настаўнікаў, якія займаюцца «незаконным» рэпетытарствам.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«На мінулым тыдні ў Гродна адбылася чарговая спроба падаткавікоў папоўніць і без таго пусты бюджэт краіны. На гэты раз аб'ектам павышанай увагі падатковых органаў сталі настаўнікі замежных моў, якія нібыта злосна ўхіляюцца ад выплаты падаткаў за рэпетытарства», - адзначыў чытач.

Ён дадаў, што настаўнікаў замежных моў з усіх школ, якія з'явіліся ў загадным парадку ў будынак аблвыканкама, адчыталі за тое, што яны нібыта ствараюць канкурэнцыю платным дзяржаўным курсам па падрыхтоўцы да тэставання.

«Улады таксама заявілі, што рэпетытарствам без выплаты падаткаў займацца дрэнна і што будуць рабіць «кантрольныя закупкі», а твары тых, хто «правініліся», будуць друкаваць у газеце. Вядома ж, усе настаўнікі былі абураныя і задалі пытанне: «Вы нас для гэтага сюды склікалі?». Адказ быў такі, што прасцей працаваць з прадпрымальнікамі, чым з настаўнікамі. Улады забылі пра тое, што настаўніка даваць прыватныя ўрокі прымушае законнае жаданне атрымаць годную аплату сваёй працы. Нядаўняе так званае павышэнне зарплаты настаўнікам звязанае з павелічэннем колькасці ўрокаў на стаўку, а не павелічэннем аплаты за ўрок. У сярэднім настаўнік зарабляе каля 2,5 мільёнаў, з якіх частка сыходзіць на паперу, абслугоўванне прынтэра і падпіску на газеты», - абураецца чытач.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках