29 красавiка 2024, панядзелак, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепшыя фатаграфіі космасу за 2013 год

11

Нядаўна былі падведзеныя вынікі конкурсу на лепшыя фатаграфіі ў галіне астраноміі «Astronomy Photographer of the Year 2013».

Прызы ўручаліся ў некалькіх намінацыях, піша блогер trasyy.

Намінацыя «Сонечная сістэма»

3 месца. Паслядоўнасць кольцаў паказвае колцавае зацьменне. Фота Jia Hao

2-е месца. Сонечныя плямы памерам з нашу Зямлю. Фота Alan Friedman

Пераможца. Сонечная карона. Фота Man-To Hui

Намінацыя «Далёкі космас»

3 месца. Галактыкі М81 і М82 у сузор'і Вялікай Мядзведзіцы. Фота Ivan Ede

Прэтэндэнт. Спіральная галактыка з перамычкай (тып SBc) NGC 253 у сузор'і Скульптар. Размешчаная на адлегласці каля 8 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. Фота Michael Sidoni

Прэтэндэнт. Шаравое скопішча Амега Цэнтаўра. Яно знаходзіцца на адлегласці 18 300 светлавых гадоў ад нас. Фота Ignacio Diaz Bobillo

2 месца. Рознакаляровыя аблокі каля Ро Змеяносца - двайной зоркі ў сузор'і Змеяносца. Чырвоны звышгігант Антарэс - адна з самых яркіх зорак на начным небе Фота Tom O'Donoghu

Пераможца. Гэтыя структуры здаюцца нязменнымі і вечнымі па чалавечых мерках, але іх жыццё мімалётнае ў маштабах сусвету. Усяго за некалькі тысяч гадоў жорсткае выпраменьванне ад зорак, якія знаходзяцца ў гэтай імглістасці, зменіць знешні выгляд структуры да непазнавальнасці. Фота Adam Block

Намінацыя «Людзі і космас»

2 месца. Чалавек і Млечны Шлях. Фота Ben Canale

Пераможца. Сілуэты на фоне ўзыходзячага Месяца. Фота Mark Gee

Намінацыя «Рабатызаваны тэлескоп»

Пераможца. Рассеянае скопішча Трапецыя Арыёна. Фота Laszlo Francsics

Намінацыя «Зямля і космас»

Прэтэндэнт. Метэорны паток Персеіды, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея Фота David Kingham

Прэтэндэнт. Чацвярное месяцовае гало над Іспаніяй. Фота Dani Caxete

2 месца. Паўночнае ззянне ў Нарвегіі. Фота Fredrik Broms

1 месца і абсалютны пераможца ўсяго конкурсу фатаграфіі «Astronomy Photographer of the Year 2013». Пуцяводнае святло да зорак. Фота Mark Gee

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках