29 красавiка 2024, панядзелак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бальніцы адмяняюць аперацыі з-за холаду

41
Бальніцы адмяняюць аперацыі з-за холаду

З-за адсутнасці належнай тэмпературы ў карпусах беларускіх клінік адмяняюцца планавыя аперацыі.

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі шэрагу гарадскіх клінічных бальніц, перадае Regnum.

Некалькі дзён запар адмяняюцца аперацыі ў гарадской клінічнай бальніцы №4 Менска: адсутнасць ацяплення не дазваляе лекарам прыступіць да працы. Па нарматывах, тэмпература ў аперацыйных павінна быць не ніжэй за 20 градусаў, для аперыравання дзяцей - каля 25 градусаў, аднак такой не назіраецца.

«Рукі мерзнуць. У ардынатарскіх сядзім у куртках, - паведаміў лекар менскай бальніцы. - Кажуць, што хутка пачнуць «разваздушваць коркі», але калі гэта зробяць - нам не гавораць. Прыходзіцца, па магчымасці, пераносіць аперацыі - іншых варыянтаў няма».

Аналагічная сітуацыя склалася ў іншых клініках Менска і іншых гарадоў Беларусі. У супрацоўнікаў камунальных службаў не ўдалося высветліць, па якой прычыне бальніцы абласных і раённых цэнтраў краіны апынуліся не гатовыя да асенняга пахаладання. Тэарэтычна, бальніцы, дзіцячыя садкі і некаторыя іншыя ўстановы павінны падключацца да ацяплення па асабліваму графіку і нават мець аўтаномныя сістэмы ацяплення, чаго на практыцы няма. У Міністэрстве аховы здароўя запэўнілі: усе бягучыя праблемы вырашаюцца, надзвычайных сітуацый няма.

Нагадаем, 2013 год аб'яўлены Лукашэнкам «годам беражлівасці», што не перашкодзіла ўладам пабудаваць шэраг пампезных аб'ектаў тыпу «плошчы дзяржаўнага сцяга» і чарговай рэзідэнцыі ў цэнтры Менска. Разам з тым сацыяльная сфера краіны пакутуе ад хранічнага недафінансавання, што адлюстроўваецца, у прыватнасці, на нястачы кваліфікаваных кадраў ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя і гатоўнасці дадзеных установаў да працы па еўрапейскіх нарматывах.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках