28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны дырэктар «Магілёўрамбыттэхніка»

35
Арыштаваны дырэктар «Магілёўрамбыттэхніка»

Зачыстка дырэктараў у Беларусі працягваецца.

Прадухіленае незаконнае атрыманне і неэфектыўнае расходаванне Br2 млрд. з бюджэту Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Па матэрыялах праверкі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў узбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да былога кіраўніка ААТ «Магілёўрамбыттэхніка» за наўмыснае ўхіленне ад пагашэння крэдыторскай запазычанасці прадпрыемства. За гэта злачынства экс-дырэктару пагражае пакаранне да двух гадоў пазбаўлення волі.

У ходзе праверкі ААТ «Магілёўрамбыттэхніка» выяўленыя факты нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, невыканання парадку бухгалтарскага ўліку і вядзення касавых аперацый, тэрмінаў выплаты зарплаты, скажэння статыстычнай справаздачнасці і шматлікія іншыя парушэнні, адзначаюць там.

Па выніках праверкі на прадпрыемства і яго работнікаў накладзеныя штрафы на суму больш за Br0,5 млрд.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках