29 красавiка 2024, панядзелак, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікам будуюць клініку за $130 мільёнаў

100

Пад Менскам з'явіцца новая спецбальніца для чыноўнікаў.

Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Упраўлення справамі Лукашэнкі размясціла заяўку на выкананне работ па будаўніцтве «пад ключ» комплексу будынкаў дзяржаўнай установы «Клінічны медыцынскі цэнтр». Заяўка размешчаная на афіцыйным сайце дзяржзакупак Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Там адзначаецца, што клініка будзе пабудаваная ў Ждановічах і яе кошт не перавысіць 1 199 000 000 000 беларускіх рублёў (каля 130 мільёнаў даляраў).

Паводле заяўкі, будаўніцтва павінна завяршыцца да 2016 года.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках