29 красавiка 2024, панядзелак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане будуць будаваць дамы з канопляў і бамбука

17
У Казахстане будуць будаваць дамы з канопляў і бамбука

Гэтыя матэрыялы прапанавалі выкарыстоўваць для будаўніцтва даступнага жылля.

З такой прапановай, як перадае Tengrinews, выступіў эксперт Кааліцыі за «зялёную эканоміку» Сяргей Іўлеў, піша Lenta.ru.

«Напрыклад, ёсць тэхналогія стварэння дома з грунтаблокаў. Дом робіцца з мяхоў зямлі, - адзначыў Іўлеў, выступаючы на «круглым стале», прысвечаным пытанням «зялёнага» будаўніцтва. - Ёсць тэхналогіі з бамбука і тэхнічных канопляў. У Казахстане такіх дамоў няма, але ёсць у свеце вельмі шмат прыкладаў. Мы павінны зараз такое ініцыяваць».

Эксперт дадаў, што існуючыя тэхналогіі дазваляюць пры выкарыстанні прыродных матэрыялаў будаваць жыллё, якое вытрымлівае вялікія перапады тэмпературы і ў дадатак сейсмаўстойлівае. Паводле яго слоў, чалавеку, які жадае самастойна пабудаваць сабе экалагічнае жыллё, яно абыдзецца ў 30-50 даляраў за квадратны метр.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў зацвердзіў канцэпцыю па пераходзе да «зялёнай эканомікі». Яе асноўнымі прынцыпамі былі названыя павышэнне прадукцыйнасці рэсурсаў, павышэнне адказнасці за іх выкарыстанне, мадэрнізацыя эканомікі, а таксама «фарміраванне экалагічнай культуры ў бізнесе і сярод насельніцтва».

Канцэпцыя разлічаная на тры этапы, рэалізацыя якіх плануецца ў перыяд з 2013 па 2050 гады. Штогод Казахстан мае намер інвеставаць у «зялёную эканоміку» сродкі ў памеры двух адсоткаў ВУП.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках