29 красавiка 2024, панядзелак, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска намінаваная на «Пісьменніка года» ў Расеі

5
Беларуска намінаваная на «Пісьменніка года» ў Расеі

Беларуская аўтарка Ганна Панкратава ўвайшла ў лік намінантаў прэстыжнай нацыянальнай літаратурнай прэміі Расеі «Пісьменнік года» у раздзеле «Дзіцячая літаратура».

Нацыянальная літаратурная прэмія Расеі «Пісьменнік года» заснаваная з мэтай пошуку новых таленавітых аўтараў. Творы намінантаў будуць выдадзены ў альманаху «Пісьменнік года», а пераможца ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» атрымае кантракт з буйным расейскім выдавецтвам «Эксмо».

«Я падавала на конкурс аповесць з нявыдадзенага цыклу казачных гісторый для дзяцей «Пра хлопчыка Дзему». Я даўно складала гісторыі для сваіх дзяцей, а гадоў 10 таму пачала іх запісваць. Прыдумляліся яны падчас праходак, паездак, перад сном. У мяне дзве цалкам гатовыя кнігі ў кампутары і яшчэ штук восем ў выглядзе нататнікаў і нататак у штодзённіку, але дагэтуль выдаўца знайсці не выпадала», - адзначае Ганна Панкратава.

Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі пройдзе ў Цэнтральным Доме літаратараў на ўрачыстай цырымоніі, прымеркаванай да святкавання Сусветнага дня паэзіі, якая праводзіцца штогод 21 сакавіка ў партнёрстве з Бюро UNESCO і пад эгідай Федэральнага агенцтва друку і масавых камунікацыЙ РФ.

Ганна Панкратава нарадзілася, вырасла і жыве ў Менску. Маці чатырох дзяцей. Паэтка, кампазітарка, пісьменніца, журналістка, аўтарка-выканаўца, арганізатарка і сябра журы міжнародных конкурсаў і фестываляў у Расеі і Беларусі. На рахунку Ганны два зборнікі вершаў: «Малюнкі на паперы ў клетку» (Віцебск, 1998) і «Эль з лёдам» (Масква, 2013 ). Лаўрэатка фестываляў «Зялёны гран-пры» (Гародня, 1994), «Вясновы зарапад» (Менск, 1995) у намінацыі «Аўтар».

У 1993 годзе трыа «Фіеста» (Беларусь, Маладзечна) з песнямі Ганны Панкратавай стала лаўрэатам міжнароднага фестывалю імя Валерыя Грушына. У 2012 годзе песня Ганны «Караблік» увайшла ў лік пераможцаў конкурсу «Новыя песні дзяцінства» (Масква), ладжанага ў межах музычнага праекту «Па дарозе дабра», які рэалізуецца Фондам падтрымкі дзяцей, што знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках