2 траўня 2024, Чацвер, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь купляе чатыры самалёта Як-130

9
Беларусь купляе чатыры самалёта Як-130

Паступленне чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130 у Беларусь чакаецца ў 2015 годзе.

Пра гэта паведаміў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалёў, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, гэтыя баявыя машыны па сваіх баявых магчымасцях, па баявой нагрузцы, па выкарыстанні ўзбраення блізкія да паказчыкаў самалёта МіГ-29. «Такая тэхніка дазваляе, па-першае, больш якасна навучаць пілота, па-другое, гэтыя самалёты можна будзе выкарыстоўваць для такіх задач, як разведка надвор'я, яны спажываюць менш паліва, на іх можна будзе выконваць задачы баявога дзяжурства», - падкрэсліў Алег Двігалёў.

Дамова паміж Міністэрствам абароны Беларусі і ААТ «Карпарацыя «Іркут» на пастаўку чатырох вучэбна-баявых самалётаў Як-130 была падпісаная 18 снежня 2012 года ў Менску ў рамках рэалізацыі Дамовы паміж Беларуссю і Расеяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прычым Беларусь стала першай дзяржавай-удзельніцай СНД, якая закупіла вучэбна-баявыя Як-130.

Двухмесны вучэбна-баявы самалёт Як-130, распрацаваны доследна-канструктарскім бюро ім . А.С.Якаўлева, прызначаны для асноўнай і павышанай падрыхтоўкі лётчыкаў франтавой авіяцыі. Самалёт адрозніваецца выдатнай манеўранасцю і сучасным бартавым радыёэлектронным абсталяваннем, характэрным для найноўшых баявых самалётаў, а таксама высокай надзейнасцю і доўгім рэсурсам. Як-130 з'яўляецца адзіным у свеце навучальным самалётам з аэрадынамічнай кампаноўкай і лётна-тэхнічнымі характарыстыкамі дагукавога палёту, аналагічнымі сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Самалёт здольны несці да 3000 кг баявой нагрузкі (кіравальнае і некіравальнае ракетнае і бомбавае ўзбраенне, гарматы і г.д. ) на дзевяці вонкавых вузлах падвескі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках