2 траўня 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азараў: Пытанне Цімашэнка хутка вырашыцца

4
Азараў: Пытанне Цімашэнка хутка вырашыцца

Прэм'ер-міністр Мікалай Азараў заявіў, што Украіна наблізілася да вырашэння пытання экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка.

«Мы надзвычай блізкія да вырашэння гэтай справы. Ні ва ўрада, ні ў прэзідэнта няма ніякіх намераў перашкаджаць падпісанню Дамовы аб асацыяцыі», - заявіў Азараў у інтэрв'ю брытанскаму выданню The Independent.

Ён нагадаў, што Еўропа папрасіла ўкраінскае кіраўніцтва разгледзець пытанне вызвалення Цімашэнка «з прычыны гуманнага стаўлення» да экс-прэм'ера «як да жанчыны, палітыка і ў сувязі з яе хваробай».

Нагадаем, учора, 10 кастрычніка, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сустракаўся з міністрам замежных спраў Германіі Гіда Вэстэрвэле. Тэмай перамоў стала падрыхтоўка Украіны і ЕЗ да падпісання пагаднення аб асацыяцыі. Зрэшты, дата вырашэння пытання Цімашэнка, на чым настойвае ЕЗ, застаецца нявызначанай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках