2 траўня 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выходныя - цёпла і без ападкаў

4
У выходныя - цёпла і без ападкаў

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму абыдзецца пераважна без ападкаў.

Толькі ў асобных раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, якія будуць знаходзіцца пад уплывам малаактыўнага франтальнага падзелу, пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па рэспубліцы згусціцца туман. Вецер пераменных напрамкаў слабы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +3..9°С, па Віцебскай вобласці ў ранішнія гадзіны на глебе месцамі будуць адзначацца слабыя замаразкі да 0..-1°С; дзённыя максімумы апынуцца ў межах ад +10°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе краіны, піша pogoda.by.

У нядзелю, 13 верасня, у полі павышанага атмасфернага ціску, істотных ападкаў не прагназуецца. У асобных раёнах утворыцца туман. Вецер няўстойлівы слабы. У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе паніжацца да +2..+9°С, па паўночным усходзе рэспублікі месцамі на глебе магчымыя слабыя замаразкі да 0..-2°С; днём паветра прагрэецца ад +10°С па паўночным усходзе да +17°С па паўднёвым захадзе краіны.

У панядзелак, 14 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму пераважна без ападкаў. Толькі раніцай і днём атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы, абумовіць месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +3..+10°С, максімальная днём +9..+16°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках