2 траўня 2024, Чацвер, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераход на зімовы час у Расеі ацанілі ў $300 мільёнаў

17
Пераход на зімовы час у Расеі ацанілі ў $300 мільёнаў

Пераход Расеі на зімовы час да правядзення Алімпіяды-2014 у Сочы можа прывесці да ўзнікнення рызык для бюджэту краіны на 300 мільёнаў даляраў.

Пра гэта заявіў кіраўнік аргкамітэта Гульняў у Сочы Дзмітрый Чарнышэнка на слуханнях у Грамадскай палаце, піша Lenta.ru.

Як растлумачыў Чарнышэнка, у выпадку пераводу часу ў міжнародных тэлевяшчальнікаў могуць змяніцца рэкламныя кантракты, што прывядзе да няўстоек і прэтэнзій тэлекампаній. У выніку федэральны бюджэт павінен будзе выдаткаваць дадатковыя сродкі на ўрэгуляванне спрэчак з вяшчальнікамі.

Кіраўнік аргкамітэта дадаў, што ў выпадку пераводу стрэлак падчас правядзення Алімпіяды могуць паўстаць лагістычныя праблемы, а спартсмены будуць адчуваць дыскамфорт у сувязі са змяненнем раскладаў. Па словах Чарнышэнкі, арганізатары Гульняў у Сочы ўжо сфармавалі транспартныя патокі, змадэлявалі пастаўкі прадуктаў, а змена часу нават на гадзіну «прывядзе да фатальных зменаў у раскладзе».

11 кастрычніка газета «Ведомости» са спасылкай на неназваныя крыніцы напісала, што вяртанне да зімовага часу ў Расеі адбудзецца ў кастрычніку 2014 года.

З 2011 года ў Расеі дзейнічае пастаянны летні час, акрамя таго, краіна падзелена на дзевяць гадзінных зон замест 11 гадзінных паясоў, як было раней. Адмену пераходу на зімовы час узаконіў Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэзідэнта краіны.

Да адмены пераходу ў апошнюю нядзелю кастрычніка стрэлкі пераводзіліся на гадзіну назад, а ў апошнюю нядзелю сакавіка - на гадзіну наперад. У сакавіку 2011 года расейцы перавялі гадзіннікі на гадзіну наперад, і цяпер час у краіне апярэджвае астранамічны на дзве гадзіны. Пасля шматлікіх скаргаў грамадзян у Дзярждуму некалькі разоў уносіліся законапраекты аб вяртанні пераходу на зімовы час. Пры гэтым у СМІ паведамлялася, што Міжнародны алімпійскі камітэт прасіў вярнуць у Расеі зімовы час, каб трансляцыі Гульняў для еўрапейцаў праходзілі ня з трохгадзіннай розніцай, а з двухгадзіннай.

XXII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Сочы з 7 па 23 лютага, XI зімовыя Паралімпійскія гульні - c 7 па 16 сакавіка 2014 года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках